Слаявіна кусцістая. Першасная слаявіна хутка знікае. Падэцыі цыліндрычныя, зелянява-жаўтлявыя, 2-8 см вышыні, пакрытыя добра развітым каравым пластом, коратка вільчатаразгалінаваныя, у месцах галінавання ўздутыя. Канчатковыя галінкі прамыя, шылападобназавостраныя, утвараюць у праекцыі зорачку з адтулінай у паражніну падэцыя пасярэдзіне. Пладовыя цела (апатэцыі) размяшчаюцца на канцах галінак, адзіночныя або скучаныя па некалькі, жаўтлява-карычневыя. Споры падоўжанаавальныя да верацянопадобных, 10—15×3—3,5 мкм[1].
↑ абвгдКладония дюймовая, или вздутая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 51-52. — 592 с. — 120 000 экз.
Кладония дюймовая, или вздутая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 51-52. — 592 с. — 120 000 экз.